”Суцяшэнне і падтрымка ахвярам раку і іх сем’ям”
Нумар рэгістрацыі дабрачыннай арганізацыі: 1084428
Самае знясільвальнае захворванне ў Злучаным Каралеўстве — рак. Кожны трэці сутыкнецца ў жыцці з ракам. Гэта неверагодна абцяжарвае Нацыянальную сістэму аховы здароўя, яны здатныя здзяйсняць толькі пэўныя праекты.
Што РОБІМ мы
Арганізацыя “Woodlands Cancer Care” — дабрачынная арганізацыя, якая падтрымліваецца людзьмі, што хочуць дапамагчы ахвярам раку. Для забеспячэння эфектыўнасці неабходна памятаць, што сем’і, сябры і асобы, якія ажыццяўляюць догляд за хворымі, таксама маюць патрэбу ў падтрымцы…
ЛЮБЫ тып раку
ЛЮБЫ ўзрост
ЛЮБЫ час
ЛЮБОЕ месца
Мы здатныя ДАПАМАГЧЫ
Вам неабходна спецыяльнае абсталяванне, каб забяспечыць дабрабыт і зручнасць асобы, хворай на рак?
Вам цяжка перамяшчацца з бальніцы ці хоспіса ці да іх?
Фінансавая дапамога для асаблівых нагод: днёў нараджэння, Калядаў, спецыяльных пачастункаў, асаблівых падзеяў і сямейных святаў.
Што мы ПРАПАНУЕМ
Эмацыянальная падтрымка, дзякуючы паслузе па забеспячэнні ўважлівага слухача,
Кароткатэрміновы адпачынак,
Практычныя парады,
Спецыяльнае абасталяванне для Вашага дома,
БЯСПЛАТНА — запісы з рэлаксацыйнай тэрапіяй.
Гісторыя пра нашу дапамогу
РЭБЭЦЦЫ было ўсяго 3 гады, калі доктар адшукаў ракавую пухліну ў яе страўніку! Хваробу дыягнаставалі як нейрабластому, надзвычай агрэсіўную форму раку.
Дзяўчынка вытрымала гады знаходжання ў бальніцах; аперацыі; хіміятэрапію, радыятэрапію і боль. Яна нават перанесла трансплантацыю ствалавых клетак. Аднак яна была змагаркай. Нягледзячы на тое, што большую частку свайго кароткага жыцця яна была непрацаздольнай, яна заўжды была жыццярадаснай і спрабавала захоўваць аптымізм. Яна насамрэч была вельмі смелай і жыццярадаснай дзяўчынкай.
Але аднойчы, калі ёй было ўсяго 7 год, доктар сказаў, што больш нічога нельга зрабіць: верагодна, Рэбэка не выздаравее. Яе бацькі мужна прынялі рашэнне правесці яшчэ адну аперацыю, хоць Рэбэка дужа аслабела; нягледзячы на ўсе складанасці, аперацыя прайшла паспяхова.
Нягледзячы на гэта, Рэбэка зрабілася моцна прыгнечанай: яна больш не хацела ісці ў школу (раней ёй гэта вельмі падабалася) і нават не жадала бачыць сваіх сяброў. Хоць арганізацыя “Woodlands Cancer Care”ужо арганізавала для Рэбэкі, яе сястры і бацькі плаванне з дэльфінамі падчас наведвання Флорыды, было прынята рашэнне ўмяшацца яшчэ раз.
Арганізацыя “Woodlands Cancer Care” прапанавала наведванне Даснейлэнда ў Парыжы, а яе сям’я з удзячнасцю прыняла прапанову. Было проста цудоўна. Рэбэка вярнулася дахаты і дужа захацела пайсці ў школу, каб расказаць сябрам аб усіх героях, якіх яна сустрэла і аб усім, чым яна займалася. Яна зноў стала сама сабой.
Мы, як дабрачынная арганізацыя, мелі гонар паўдзельнічаць у жыцці гэтай мужнай маленькай дзяўчынкі; цяпер Рэбэццы 17 гадоў. Ёй вельмі пашанцавала.
Большасці іншых дзяцей, з якімі яна кантактавала за гады знаходжання ў бальніцы, якія таксама мелі дыягназ нейрабластома, пашанцавала менш.
Калі ласка, дапамажыце нам падтрымаць дзяцей кшталту Рэбэкі. Без дапамогі мы б не здолелі падарыць Рэбэццы і яе сям’і адпачынак, аб якім яны марылі.
ДЗЯКУЙ.
Калі Вы жадаеце падтрымаць арганізацыю “Woodlands Cancer Care”
Любое ахвяраванне
(нават самае малое) прынясе вялікую карысць.
Вы можаце арганізаваць ранішнюю каву, кірмаш вырабаў, дабрачынны распродаж хатніх рэчаў, спаборніцтва па дартс, гульню ў снукер і інш.
Калі ласка, дапамажыце нам дапамагаць іншым.
Дабрачынныя мерапрыемствы — цудоўны спосаб сабраць грошы і павесяліцца.
Вы прымаеце ўдзел у такім мерапрыемстве?
Ці не жадаеце ахвяраваць нам сабраныя сродкі?
Ці здолееце Вы арганізаваць мерапрыемства для спансавання дабрачыннай арганізацыі?
Ваш паб ці клуб можа прадаставіць памяшканне для нашага дабрачыннага мерапрыемства?
21 Staition Road
Billingham
TS22 5HX
01642 355217
0800 028 4463
Email: info@woodlandscancercare.co.uk
Web.: www.woodlandscancercare.co.uk