Registered Charity in the UK No. 1082929
Арганізацыя “Children’s Hearts Charity” была заснаваная ў кастрычніку 2000 г для аказання дапамогі дзецям, якія нарадзіліся з сардэчнымі захворваннямі (прыроджаным парокам сэрца), асабліва ў краінах, дзе ахова здароўя недаступная дзецям з незаможных і бедных сямей. Сардэчнае захворванне, якое з’яўляецца пры нараджэнні, называецца прыроджаным парокам сэрца. Амаль усе формы захворвання небяспечныя для жыцця. З прыроджаным парокам сэрца можа нарадзіцца любое дзіця. Часта адзіны шанс працягнуць жыць для такіх дзяцей дае медыцынская аперацыя.
Існуюць тысячы дзяцей з парокам сэрца, якія чакаюць выратавальнай аперацыі.
Нашая мэта
Даць кожнаму дзіцяці, якое пакутуе на парок сэрца, шанс атрымаць неабходную выратавальную аперацыю.
Нашыя задачы
Вызначыць хворых дзяцей і скласці спіс з дыягназамі і коштамі аперацый;
Забяспечыць абсталяванне, расходныя матэрыялы і лекі;
Адукоўваць і забяспечваць кваліфікаваны медыцынскі персанал;
Падрыхтаваць дапаможную інфармацыю для медыцынскіх работнікаў і бацькоў аб асаблівых патрэбах дзяцей з прыроджаным парокам сэрца.
Нашыя праекты
Арганізацыя “Children’s Hearts” на дадзены момант мае чатыры асноўныя пастаянныя ўзаемазвязаныя праграмы, якія з’яўляюцца часткай стратэгіі па дасягненні мэтаў арганізацыі:
A. Праграма для медыцынскага абсталявання
Усталяванне працоўных адносін з больш прасунутымі медыцынскімі ўстановамі.
Збор дадзеных дзяцей, якім неабходныя хірургічныя аперацыі на сэрца.
Усталяванне прыярытэтаў, г. зн. выбар дзяцей для аперацый.
Набыццё і забеспячэнне найлепшага абсталявання і расходных матэрыялаў па як мага больш нізкіх коштах.
Дастаўка рэчаў у медыцынскія цэнтры і перадача іх бацькам выбраных дзяцей.
B. Праграма па адукацыі і падрыхтоўцы медыцынскіх работнікаў
Усталяванне супрацоўніцтва з вядучымі кардыялагічнымі цэнтрамі ў свеце.
Забеспячэнне падрыхтоўкі для дактароў і медыцынскіх сясцёр для работы з самым складаным медыцынскім абсталяваннем.
Падтрымка далейшага распаўсюджвання ведаў, атрыманых кваліфікаваным перасаналам падчас стажыроўкі, пасля вяртання ў бальніцы і клінікі.
C. Праграма па адукацыі іншага медыцынскага перасаналу і бацькоў
Прадастаўленне інфармацыі дактарам агульнага профілю, медыцынскаму перасаналу радзільных аддзяленняў аб доглядзе за дзецьмі з прыроджанымі хваробамі сэрца і адносінах да іх.
D. Праграма пасляаперацыйнай рэабілітацыі
Забеспячэнне падтрымкі дзецям пасля аперацый.
Як Вы можаце дапамагчы
• Ахвяраванні наяўнымі сродкамі, чэкам, пастаянным даручэннем, прамым дэбетам, пагадненнем;
• Любыя падарункі, якія падыходзяць для латарэяў, аўкцыёнаў, гаражных ці аўтамабільных распрадажаў;
• Наведванне сустрэч, музычных і мастацкіх мерапрыемстваў арганізацыі “Children’s Hearts”;
• Ахвяраванне часу на дапамогу ў адміністраванні ці зборы сродкаў;
• Распаўсюджванне звестак сярод сяброў, супрацоўнікаў, дзяцей аб дабрачыннай арганізацыі для павышэння інфармаванасці;
• Прапанова назваў кампаній, якія здолеюць ахвяраваць медыцынскае абсталяванне, начынне, лекі для забеспячэння магчымасцяў правядзення аперацый прыроджанага пароку сэрца і пасляаперацыйнага догляду;
• Далучэнне да нашай рассылкі сяброў для атрымання рэгулярных паведамленняў аб нашай працы і мерапрыемствах;
• Расповед ключавым уплывовым асобам аб арганізацыі “Children’s Hearts”і магчымасцях ёй дапамагчы;
• Паведамленне нам ідэй для атрымання падтрымкі арганізацыі “Children’s Hearts”.
Банкаўскія рэквізіты арганізацыі “Children’s Hearts”:
Калі жадаеце зрабіць ахвяраванне, раздрукуйце прыведзеную ніжэй “ФОРМУ”, запоўніце яе і дашліце нам:
Нумар рахунка 65064324
Код банка 089299
The Cooperative Bank
Olympic House
6 Olympic Court
Montford Street
Salford M5 2 QP
United Kingdom
Children’s Hearts
85 Brockenhurts Avenue
Worcester Park
Surrey KT4 7RH
United Kingdom
info@childrenshearts.org.uk